Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление СМ РБ 563 06.10.2021 Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 кастрычніка 2021 г. № 563

Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Правесці з 14 снежня 2021 г. па 14 студзеня 2022 г. навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

2.Кіраўнікам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў асабіста прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», наведаць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы з мэтай віншавання дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручэння ім падарункаў, аказання дапамогі ў вырашэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам існуючых праблем.

Рэкамендаваць грамадскім аб’яднанням і іншым арганізацыям далучыцца да названай акцыі.

3.Правесці ў рамках навагодняй  дабрачыннай  акцыі  «Нашы  дзеці»  ў  г. Мінску на базе дзяржаўнай установы «Палац Рэспублікі» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дабрачыннае навагодняе свята з уручэннем падарункаў для:

навучэнцаў кадэцкіх вучылішч і спецыялізаваных ліцэяў;

навучэнцаў, якія ўзнагароджаны па выніках раённых, абласных (Мінскай гарадской), рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, творчых конкурсаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства і спартыўных спаборніцтваў;

навучэнцаў, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце; дзяцей ва ўзросце 8–14 гадоў з ліку:

дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў;

дзяцей-інвалідаў;

дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў;

дзяцей з сем’яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога саставу Следчага камітэта,     органаў     унутраных     спраў     і     фінансавых     расследаванняў,     органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў воінскай службы (службовых абавязкаў), з сем’яў работнікаў, што абслугоўвалі воінскія кантынгенты ў Афганістане або іншых дзяржавах, на тэрыторыі якіх вяліся баявыя дзеянні, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;

дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Устанавіць, што ў  дабрачынным  навагоднім  свяце  ў  г. Мінску  прымаюць  удзел ад Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей па 100 дзяцей ад кожнай, ад Мінскай вобласці – 300 і г. Мінска – 1570 дзяцей у адпаведнасці са спісамі, якія ўзгадняюцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, а таксама навучэнцы ўстаноў адукацыі замежных краін (па ўзгадненні).

На дабрачыннае навагодняе свята прадугледжваюцца ў якасці рэзерву 30 падарункаў і 251 білет без падарунка.

4.Правесці ў рамках навагодняй  дабрачыннай  акцыі  «Нашы  дзеці»  ў  г. Мінску на базе  адміністрацыйнага   комплексу   «Палац   Незалежнасці»   ў   перыяд,   вызначаны ў пункце 1 дадзенай пастановы, для 1500 навучэнцаў і дзяцей з ліку катэгорый, указаных у частцы    першай    пункта 3    дадзенай    пастановы,    рэспубліканскі    навагодні    баль і прадстаўленні з уручэннем падарункаў.

5.Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання з удзелам рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў забяспечыць ва ўстаноўленным парадку правядзенне мерапрыемстваў па інфармаванні насельніцтва аб мэтах навагодняй дабрачыннай акцыі

«Нашы дзеці» і зборы сродкаў у рамках названай акцыі.

6.Міністэрству адукацыі сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам: правесці ўрачыстыя мерапрыемствы падчас навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»;

да 13 снежня 2021 г. па ўзгадненні з зацікаўленымі зацвердзіць графік правядзення навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і давесці яго да ведама зацікаўленых.

7.Рэкамендаваць аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму правесці дабрачынныя навагоднія святы і навагоднія балі для навучэнцаў і дзяцей з удзелам кіраўніцтва аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ў абласных цэнтрах і г. Мінску, а таксама ва ўсіх гарадах і раёнах краіны ў час школьных канікулаў з удзелам кіраўніцтва гарадоў і раёнаў.

8.Стварыць арганізацыйны  камітэт  па  правядзенні  ў  г. Мінску  мерапрыемстваў у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ў складзе згодна з дадаткам.

Дадзенаму арганізацыйнаму камітэту вызначыць расходы на арганізацыю і правядзенне навагодніх мерапрыемстваў, а таксама мэты выкарыстання сродкаў, сабраных у рамках названай акцыі.

9.Аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму забяспечыць дастаўку ў г. Мінск дэлегацый навучэнцаў і дзяцей на мерапрыемствы ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Мінскаму  гарвыканкаму  арганізаваць  пры  неабходнасці  пражыванне,  харчаванне і культурную праграму для дэлегацый навучэнцаў і дзяцей з абласцей.

10.Фінансаванне расходаў на правядзенне навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ажыццявіць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце рэспубліканскім  органам  дзяржаўнага  кіравання  на цэнтралізаваныя  мерапрыемствы, а таксама пазабюджэтных сродкаў, эканоміі каштарыса расходаў і сродкаў з іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам.

Рэкамендаваць мясцовым выканаўчым і распарадчым органам ажыццяўляць фінансаванне названага мерапрыемства за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных асігнаванняў і сродкаў з іншых крыніц.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь       Р.Галоўчэнка

Дадатак

да пастановы Савета Міністраў

Рэспублікі Беларусь 06.10.2021 № 563

СКЛАД

арганізацыйнага камітэта па правядзенні ў г. Мінску мерапрыемстваў у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

 

Петрышэнка Ігар Віктаравіч–Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (старшыня арганізацыйнага камітэта)

Карпенка Ігар Васільевіч–Міністр адукацыі (намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта)

Барысюк Генадзь Іосіфавіч–намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама

Дрыга Ірына Уладзіміраўна–начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры

Кадлубай Аляксандр Уладзіміравіч–намеснік Міністра адукацыі

Канстанціновіч Аксана Валер’еўна–намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю

Лаўрыновіч Іван Антонавіч–намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны

Малашка Валерый Анатольевіч–намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама

Маркевіч Анатоль Мечыслававіч–Міністр культуры

Маркевіч Іван Станіслававіч–намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама

Назаранка Юрый Генадзьевіч–першы намеснік Міністра ўнутраных спраў – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі

Пенін Уладзімір Пятровіч–намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама

Печань Алена Мікалаеўна–намеснік Міністра фінансаў

Піневіч Дзмітрый Леанідавіч–Міністр аховы здароўя

Пранюк Віктар Францавіч–намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама

Прывалаў Уладзімір Аляксандравіч–намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама

Прыхадоўскі Максім Анатольевіч–дырэктар дзяржаўнай установы «Палац Рэспублікі» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Пярцоў Уладзімір Барысавіч–Міністр інфармацыі

Пяткевіч Іосіф Еўстаф’евіч–начальнік упраўлення адукацыі і сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Сіўчак Васіль Дзмітрыевіч–першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Сянько Валянцін Іванавіч–начальнік адміністрацыйнага комплексу «Палац Незалежнасці»

Шульман Глеб Міхайлавіч–генеральны прадзюсар генеральнага прадзюсарскага цэнтра Беларускага тэлебачання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі

Цуран Арцём Мікалаевіч–намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама

 


Другие НПА

Постановление СМ РБ №565 от 06.10.2021 Об открытии Генерального консульства Республики Беларусь в Специальном административном районе Гонконг (Китайская Народная Республика) Постановление СМ РБ №566 от 06.10.2021 О распоряжении имуществом Постановление Пленум ВС РБ №5 от 30.09.2021 О выполнении судами постановления Пленума Верховного Суда Республики Беларусь от 26 марта 2002 г. № 2 "О применении судами законодательства о материальной ответственности работников за ущерб, причиненный нанимателю при исполнении трудовых обязанностей" Постановление Пленум ВС РБ №6 от 30.09.2021 Об изменении постановления Пленума Верховного Суда Республики Беларусь от 26 июня 2003 г. № 6 Постановление Пленум ВС РБ №7 от 30.09.2021 Об изменении постановления Пленума Верховного Суда Республики Беларусь от 16 декабря 2004 г. № 12 Постановление Пленум ВС РБ №8 от 30.09.2021 Об изменении постановлений Пленума Верховного Суда Республики Беларусь Постановление МЧС РБ №62 от 21.09.2021 Об изменении постановления Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь от 25 апреля 2019 г. № 35 Решение Пинский райсовет №30-03 от 24.09.2021 Об изменении решения Пинского районного Совета депутатов от 18 июня 2015 г. № 12-08 Решение Витебский райисполком №1481 от 22.09.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за август 2021 года Решение Витебский райисполком №1483 от 22.09.2021 Об установлении средних нормативов потребления тепловой энергии на отопление